Мінскі саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў звярнуўся ў Міністэрства эканомікі Беларусі з просьбай арганізаваць нараду наконт наступстваў украінскіх удараў па складах Wildberries у Расіі для беларускіх кампаній. Арганізацыя таксама прапануе выпрацаваць механізм уздзеяння на расійскі маркетплэйс на ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва краіны, у тым ліку дыпламатычным шляхам.
Як паведамляе Reform.news, на расійскіх складах Wildberries могуць захоўвацца тавары да 22 тысяч беларускіх суб'ектаў гаспадарання. У саюзе адзначаюць, што беларускія прадаўцы працуюць праз мясцовую юрыдычную асобу і не маюць прамых дагаворных адносін з уладальнікамі складоў у Расіі, таму не могуць уплываць на захаванасць сваёй прадукцыі.
З сярэдзіны ліпеня ўкраінскія ўдары закранулі ўжо больш за дзясятак лагістычных аб'ектаў Wildberries, частка з якіх была поўнасцю знішчаная.
эж