Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску вынеслі завочны прысуд музыканту Сяргею Міхалку

04.08.2026 15:24
Сяргей Міхалок — адзін з найбольш вядомых беларускіх рок-музыкаў.
     ,  2026 .
Сяргей Міхалок на канцэрце ў Ізраілі, люты 2026 года. Крыніца: commons.wikimedia.org/Alexander Khanin/CC BY-SA 4.0

Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў музыканту Сяргею Міхалку чатыры гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Пра гэта паведаміла пракуратура Мінска. Імя асуджанага ў афіцыйным паведамленні не называецца, аднак з апісання справы вынікае, што гаворка ідзе пра заснавальніка гуртоў «Ляпіс Трубяцкі» і Brutto — чытаем на сайце «Свабоды».

Паводле версіі абвінавачання, Міхалок размясціў на старонках гурта Brutto ў YouTube, Facebook і Instagram матэрыялы, якія, на думку следства, утрымлівалі абразу Аляксандра Лукашэнкі і распальвалі сацыяльную варожасць.

Крымінальную справу супраць музыканта Мінскі гарадскі суд пачаў разглядаць 29 ліпеня. Яму былі прад'яўлены абвінавачанні паводле артыкулаў аб распальванні варожасці і абразе прэзідэнта.

Сяргей Міхалок — адзін з найбольш вядомых беларускіх рок-музыкаў, аўтар песень і заснавальнік гуртоў «Ляпіс Трубяцкі» і Brutto. Пасля падзей 2020 года ён адкрыта падтрымліваў беларускія пратэсты, а раней — Рэвалюцыю годнасці ва Украіне. З-за сваёй грамадзянскай пазіцыі яго канцэрты ў Беларусі былі забароненыя, а сам музыкант доўгі час жыве за мяжой.

Песня «Воіны святла», якая ўпершыню прагучала ў 2014 годзе, стала адным з сімвалаў украінскага Еўрамайдана і пазней была перакладзена на беларускую і ўкраінскую мовы.

нг