Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Заснаваная прэмія Евы Вежнавец

07.08.2026 15:30
Першае ўручэнне прэміі плануецца да канца 2026 года.
 .
Святлана Курс. Фота з уласнага архіва Святланы Курс

— Мы засноўваем яе, каб ушанаваць памяць Евы Вежнавец і падтрымаць беларускіх пісьменніц, паінфармавалі ў паведамленні ініцыятары стварэння прэміі.

Прэмія будзе прысуджацца беларускай пісьменніцы. Журы будзе ацэньваць не асобную кнігу, а ўсю творчую працу аўтаркі.

Фармаванне прызавога фонду пачнецца 9 жніўня на кніжным маркеце ў бары Karma Crew. Частка выручкі ад продажаў кніг будзе накіраваная ў фонд прэміі.

— Гэта толькі пачатак — пазней мы адкрыем асобны збор, гаворыцца ў паведамленні.

Увесь прызавы фонд атрымае лаўрэатка прэміі. Яго памер будзе абвешчаны публічна. Першае ўручэнне прэміі плануецца да канца 2026 года.

Заснавальнікамі прэміі выступаюць Святлана Алексіевіч, «Медыязона.Беларусь», Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў, выдавецтва «Пфляўмбаўм», Інстытут беларускай кнігі, незалежныя беларускія выдавецтвы і фестываль PRADMOVA.

Святлана Курс, якая пісала пад псеўданімам Ева Вежнавец, памерла 19 ліпеня 2026 года пасля анкалагічнай хваробы. Найбольшую вядомасць ёй прынесла аповесць «Па што ідзеш, воўча?».

вс