Беларусь і Кітай правядуць сумеснае вучэнне «Імклівы арол – 2026». У іх будуць задзейнічаны вайскоўцы дэсантных падраздзяленняў, паведамляе reform.news са спасылкай на Мінабароны Беларусі.
Манеўры пройдуць з 11 па 24 жніўня ў правінцыі Хубэй у цэнтральнай частцы Кітая. Удзельнікі адпрацуюць дзеянні па барацьбе з тэрарыстамі: удасканаляць навыкі вядзення разведкі, захопу і ўтрымання пазіцый, а таксама зачысткі тэрыторыі ды арганізацыі абароны.
вс