Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусам за мяжой пішуць невядомыя, якія могуць быць звязаныя з беларускімі спецслужбамі

11.08.2026 13:07
Практычна кожны дзень праваабаронцам «Вясны» паведамляюць беларусы, якія знаходзяцца за мяжой: ім у Telegram пішуць невядомыя і спрабуюць выйсці на сувязь.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Камусьці прапануюць «абмеркаваць далікатнае пытанне», камусьці — «перастаць гуляць у маўчанку» і паразмаўляць з невядомым чалавекам з Мінска.

Праваабаронцам вядомыя акаўнты, з якіх такія паведамленні ўжо паступалі: Khaled5282, home_N17, mpv2034. Таксама ID акаўнтаў, якія пішуць: 7215425509, 5239146665, 7704668859, 7106779624.

Эксперты раяць, калі вы знаходзіцеся за межамі Беларусі і атрымалі паведамленне з аднаго з гэтых акаўнтаў, не ўступайце ў кантакт, не перадавайце асабістыя звесткі і не паведамляйце інфармацыю пра сябе, сваіх блізкіх або знаёмых. Пры неабходнасці акаўнт можна заблакаваць.

Падобная практыка не новая: беларусы за мяжой ужо некалькі гадоў атрымліваюць паведамленні ад невядомых асобаў, якія спрабуюць даведацца пра іх ці схіліць да кантакту.

Вясна/ав