Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З-за ўдару дрона сёння не працуе памежны пункт пропуску «Чырвоны Камень» на расійска-беларускай мяжы

11.08.2026 16:01
Чакаецца, што з-за інцыдэнту рух праз пункт пропуску застанецца закрытым як мінімум да заўтрашняй раніцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: gpk.gov.by

Паводле інфармацыі падпісчыкаў тэматычных груп, раніцай у раёне пагранперахода «Чырвоны Камень» была зафіксавана атака БПЛА. У выніку загарэліся два грузавыя аўтамабілі з паўпрычэпамі.

Чакаецца, што з-за інцыдэнту рух праз пункт пропуску застанецца закрытым як мінімум да заўтрашняй раніцы.

Флагшток/ав