Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна і Расія абмяняліся целамі загінулых праз тэрыторыю Беларусі

14.08.2026 10:04
Расія перадала Украіне 261 цела, а Кіеў — 24.
Абмен целамі вайскоўцаў паміж Украінай і РФ Фота: https://koordshtab.gov.ua/posts/na-shchyti-za-rezultatamy-repatriatsiynykh-zakhodiv-v-ukrayinu-povernuly-tila-261-zahybloho-3627

Украіна і Расія правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі. Абмен адбыўся ў пункце пропуску «Новая Гута» ў Гомельскай вобласці, вынікае з паведамленняў беларускіх дзяржаўных СМІ, піша выданне «Позірк».

Расія перадала Украіне 261 цела, а Кіеў — 24. Папярэдні такі абмен адбыўся 16 ліпеня, а сёлета бакі ўжо шэсць разоў абменьваліся целамі загінулых.

Акрамя гэтага, праз тэрыторыю Беларусі ў 2026 годзе ўжо восем разоў праводзілі абмены ваеннапалоннымі. Папярэдні абмен адбыўся 16 ліпеня. Тады было перададзена адпаведна 501 і 31 цела.

эж