Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка загадаў пачаць раптоўную праверку баявой гатоўнасці арміі Беларусі

26.08.2026 14:25
Рашэнне Лукашэнкам было прынята на фоне візіту дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскву.
Праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі@modmilby/Міністэрства абароны РБ

З такім тлумачэннем выступіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфовіч

У рамках так званай праверкі адна з брыгад пакіне месца пастаяннай дыслакацыі і выканае шэраг задач. Як заяўлена ў Мінску, асаблівая ўвага будзе нададзена «агнявому паражэнню патэнцыйнага праціўніка» з улікам вопыту вайны Расійскай Федэрацыі супраць Украіны і вайны ЗША з Іранам.

У сваю чаргу намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі генерал-маёр Андрэй Гарбаценка паведаміў, што выконваць комплекс мерапрыемстваў па прывядзенні ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці будзе 51-я гвардзейская артылерыйская брыгада.

Вайсковы чыноўнік зазначыў, што гаворка вядзецца пра «забеспячэнне своечасовасці выканання ўсіх мерапрыемстваў брыгады з мэтай, каб яна ва ўстаноўленыя тэрміны была гатова да выканання задач па прызначэнні».

юл