Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Свабода палітвязняў за 44 мільёны долараў? У ЗША могуць размарозіць беларускія актывы

15.09.2026 15:49
Коўл заявіў, што замарожаныя сродкі павінны быць вернутыя Беларусі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота з адкрытых крыніц

Прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл паведаміў, што Вашынгтон звярнуўся да амерыканскіх банкаў з просьбай разблакіраваць беларускія актывы. Пра гэта напісала агенцтва «БелТА».

Коўл прыбыў у Мінск сёння (15 верасня) на перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам наконт вызвалення палітвязняў. Паводле звестак «БелТА», Коўл заявіў, што замарожаныя сродкі павінны быць вернутыя Беларусі. На мінулым тыдні Лукашэнка запатрабаваў вярнуць 43–44 мільёны долараў, якія належаць Беларусі і, паводле яго заявы, іх утрымлівае Citibank. Банк адмовіўся ад каментарыяў.

Гэта першы візіт Джона Коўла ў Беларусь за апошнія паўгода. Летась ён пачаў перамовы з Лукашэнкам і дамогся вызвалення сотняў зняволеных у абмен на змякчэнне санкцый ЗША супраць Мінска. Прадстаўнік Дональда Трампа таксама ўдзельнічаў у перамовах, якія прывялі да вызвалення польскага журналіста і актывіста Анджэя Пачобута.

Паводле звестак праваабаронцаў з цэнтра «Вясна», у Беларусі ўсё яшчэ застаецца больш за 900 палітвязняў. Аляксандр Лукашэнка адпрэчвае гэтыя заявы, называючы затрыманых асоб злачынцамі і хуліганамі і заяўляючы, што яны былі пакараныя па правілах беларускіх законаў.

IAR/нг

Коўл прыбыў у Мінск на перагаворы з Лукашэнкам

15.09.2026 11:45
Апошні раз спецпрадстаўнік Трампа наведаў Беларусь у сакавіку, у выніку чаго былі вызваленыя 250 палітвязняў.

Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта

15.09.2026 12:33
Яго цяперашняя пасада публічна Дзярждэпартаментам не пазначана.

«Хто будзе вызвалены, не будзем ведаць да апошняга». У Вільні рыхтуюцца да магчымага вызвалення палітвязняў

15.09.2026 13:40
Ігар Лосік напісаў у Фэйсбук, што з калоніі раней вывезлі чатырох чалавек з ліку палітзняволеных.