39-гадовага палітвязня Вадзіма Здаравеннава 29 верасня асудзілі па новай крымінальнай справе і прызначылі чатыры гады і сем месяцаў зняволення, а таксама штраф у памеры 500 базавых велічыняў.
Палітвязня абвінавацілі ў «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «распальванні варожасці» і «незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных». Вядома, што справа тычыцца каментарыяў і фотаздымкаў, якія былі знойдзеныя пазней у ягоным ноўтбуку.
Раней мужчыну асудзілі да двух гадоў зняволення за «абразу Лукашэнкі». Ён адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17. Першы тэрмін палітвязня мусіў скончыцца ў лістападзе гэтага года.
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл