Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду

02.10.2026 16:30
Мы ўбачылі рэальную асобу заходняй палітыкі, заходняй дыпламатыі, і перш за ўсё ЗША, кажа беларускі дыктатар.
Аляксандр Лукашэнка belta.by

Аляксандр Лукашэнка ўдзячны свайму амерыканскаму калегу Дональду Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду.

Аб гэтым дыктатар заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, паведамляе дзяржаўнае агенцтва «Белта».

— Нягледзячы на тую мітусню, якая часта зыходзіць ад Трампа (раніцай — адно, вечарам — іншае), я яму ўдзячны за тое, што ён адкрыта агаліў палітыку Захаду, і перш за ўсё ЗША. Вось, як ёсць, — заявіў Лукашэнка. — Венесуэла — гэта нафта. Куба — гэта наша (гаворка пра ЗША — рэд.) бяспека, тут ні Расіі, ні Кітаю, нікому тут справы не павінна быць, гэта — наша. Грэнландыя — яна патрэбна таму вось. Ён не хаваецца за нейкімі дыпламатычнымі фармулёўкамі. А мы ўбачылі рэальную асобу заходняй палітыкі, заходняй дыпламатыі, і перш за ўсё ЗША. Таму вы, бачачы іх палітыку, рабіце сабе высновы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што хоць называў сябе трампістам, падтрымліваючы кандыдатуру Дональда Трампа на апошніх выбарах у ЗША, пры гэтым і заўсёды адкрыта, у тым ліку вядучы перагаворы з амерыканскай дэлегацыяй, крытыкуе тыя ці іншыя дзеянні цяперашняга прэзідэнта ЗША, прама заяўляе пра сваю пазіцыю.

аз