— Будучыня краіны пачынаецца з дзяцей – сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім, — сказала Ціханоўская ў сваім відэазвароце да настаўнікаў.
У Дзень настаўнікаў Святлана Ціханоўская выказала падзяку за іх працу:
— Настаўнік — гэта значна больш, чым прафесія. Гэта чалавек, які можа дапамагчы дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памыляцца, задаваць пытанні і шукаць свой шлях, мець уласнае меркаванне і паважаць меркаванне іншага чалавека.
Я ведаю, што сёння быць настаўнікам у Беларусі няпроста. І тым больш каштоўна, што вы працягваеце рабіць галоўнае — вучыць дзяцей, — сказала старшыня АПК.
яс