Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская: Сёння я хачу сказаць вам такое простае, але вельмі важнае слова — дзякуй!

04.10.2026 10:25
Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх настаўнікаў і настаўніц са святам.
       .
Святлана Ціханоўская ў студыі Беларускай службы Польскага радыё.Беларуская служба Польскага радыё/Барыс Судзін

— Будучыня краіны пачынаецца з дзяцей – сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім, — сказала Ціханоўская ў сваім відэазвароце да настаўнікаў.

У Дзень настаўнікаў Святлана Ціханоўская выказала падзяку за іх працу:

— Настаўнік — гэта значна больш, чым прафесія. Гэта чалавек, які можа дапамагчы дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памыляцца, задаваць пытанні і шукаць свой шлях, мець уласнае меркаванне і паважаць меркаванне іншага чалавека.

Я ведаю, што сёння быць настаўнікам у Беларусі няпроста. І тым больш каштоўна, што вы працягваеце рабіць галоўнае — вучыць дзяцей, — сказала старшыня АПК.

яс