Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У наваполацкай ПК № 1 памёр віцебскі лекар-псіхіятр Ігар Пастноў

04.10.2026 13:40
Паводле некаторых крыніц, у наваполацкую ПК № 1 Пастноў трапіў пасля канфлікту з уладамі Докшыцкага раёна.
Ігар Пастноўкрыніца: Фэйсбук/Павел Левінаў

Пра гэта ў Facebook са спасылкай на свае крыніцы паведаміў праваабаронца Павел Левінаў, адзначаецца ў ТК-Вясна.

— У зняволенні ён падвяргаўся зневажальнаму абыходжанню і працягламу ўтрыманню ў ШІЗА. Паводле наяўнай інфармацыі, у 2023 годзе ён правёў там каля 150 сутак. Ігар памёр у зняволенні.

Ігар Пастноў нарадзіўся ў Віцебску ў 1968 годзе. Ён з «чырвоным» дыпломам скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў педыятрам, а пазней атрымаў дадатковую адукацыю па спецыяльнасці «псіхіятрыя».

Як паведамляе «Віцебская Вясна», у наваполацкую ПК № 1 Пастноў трапіў, паводле некаторых крыніц, пасля канфлікту з уладамі Докшыцкага раёна. Паведамлялася, што яму пагражалі «адпомсціць» за прынцыповы прафесійны падыход.

Калі адбыўся суд, у чым менавіта абвінавацілі Ігара Пастнова і якое пакаранне яму прызначылі, застаецца невядомым. Былыя зняволеныя ПК № 1 раней распавядалі пра здзекі з боку адміністрацыі і цяжкае становішча мужчыны за кратамі.

яс