Судна з 30 тысячамі тон беларускага калію адправілася ў ЗША праз Расію, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на «Financial Times». Чакаецца, што яго разгрузяць 14 кастрычніка ў порце Новага Арлеана.
Цэнавае агенцтва «Argus» адзначае, што 15 верасня «Беларуская калійная кампанія» адгрузіла 30 тысячамі тон грануляванага хларыду калію на судна, зарэгістраванае на Маршалавых Астравах, у расійскім порце Бронка (Санкт-Пецярбург).
Пры гэтым эксперты адзначаюць складанасці з лагістыкай. Літва па-ранейшаму адмаўляецца прапускаць беларускі калій праз свой порт Клайпеда. Таму маршрут праходзіць праз Расію, што стварае дадатковыя цяжкасці.
Гэтая партыя стала першай, адпраўленай Беларуссю ў ЗША за апошнія пяць гадоў пасля ўвядзення санкцый.
аз