Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За тыдзень беларускім бязвізам скарысталіся 4,9 тыс. жыхароў краін Еўропы

05.10.2026 16:25
Сярод іх найбольшая колькасць — гэта грамадзяне Літвы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: gpk.gov.by

З 28 верасня па 5 кастрычніка ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 4 896 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Дзяржпагранкамітэта.

Сярод іх было 2 159 грамадзян Літвы, 1110 грамадзян і неграмадзян Латвіі, 887 грамадзян Польшчы і 740 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізу.

З сярэдзіны вясны 2022 года, калі пачаў дзейнічаць бязвіз, Беларусь наведала 1 448 004 жыхары еўрапейскіх краін. 

Позірк/ав