Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да Уладзіміра Парфіновіча – гэта 200-ы фігурант завочных крымінальных спраў

28.10.2026 12:25
У Беларусі спецвытворчасць прымяняецца па 34 складах злачынстваў.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Уладзіміра Парфіновіча 1989 года нараджэння паведаміў Следчы камітэт, інфармуе «Позірк».

Яму інкрымінуюцца злачынствы, прадугледжаныя ч. 1 і ч. 2 арт. 364 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), і прапануецца з’явіцца ва ўпраўленне СК па Мінскай вобласці.

Раней паведамлялася, што, паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», з 2022 года зафіксавана як мінімум 229 завочных судоў у рамках спецвытворчасці. Агульная колькасць такіх фігурантаў, мяркуючы па дадзеных у спецыяльным Тэлеграм-канале СК, складае цяпер 200 чалавек. Не менш за тры чалавекі прыцягвалі двойчы.

Спецвытворчасць прымяняецца па 34 складах злачынстваў. Сярод іх – акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, дзяржаўная здрада, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да ўвядзення санкцый.

вс