Перад Хэлоўінам зноў актывізаваліся чыноўнікі, якія патрабуюць забараніць свята, паведамляе «Белсат».
Кобрынскі райвыканкам папярэдзіў кіраўнікоў установаў, што напярэдадні Хэлоўіну лепш устрымацца ад тэматычных мерапрыемстваў, не ставіць гарбузы, не вешаць павуцінне і маскі на дзверы, а заадно прыбраць рэкламу свята з сацсетак.
.
Паводле чыноўнікаў, Хэлоўін звязаны з «цёмнымі сіламі», прапагандуе агрэсію і асацыяльныя паводзіны ды пярэчыць духоўным традыцыям беларускага народа.
Лукашэнкаўскія чыноўнікі не першы год ваююць з Хэлоўінам і днём святога Валянціна.
вс