Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларуса, які вярнуўся з Чэхіі наведаць хворую маці, прыгаварылі да шасці гадоў калоніі

28.10.2026 14:44
Падставай для крымінальнага пераследу сталі грашовыя ахвяраванні
 .
Віталь Дзямідчык. Здымак з адкрытых крыніц

Грамадзяніна Беларусі і Чэхіі Віталя Дзямідчыка прыгаварылі да шасці гадоў калоніі ў Беларусі. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла кіраўнік Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок.

Вядома, што 52-гадовага Дзямідчыка затрымалі ў чэрвені гэтага года, пасля таго, як ён прыехаў у Беларусь наведаць хворую маці. Падставай для крымінальнага пераследу сталі грашовыя ахвяраванні, у тым ліку Палку імя Каліноўскага.

Віталь Дзямідчык прызнаны палітвязнем.

вс