Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Зяленскі пра словы Лукашэнкі: Гэта несурʼёзная размова

25.11.2026 10:01
— Я яму што, чамадан? Забраць мяне ў самалёт і паляцець. Гэта несурʼёзная размова, — сказаў Зяленскі.
 .
Уладзімір Зяленскі.Фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на прапанову Аляксандра Лукашэнкі арганізаваць сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Маскве. Украінскі лідар назваў такую ідэю несур'ёзнай.

— Я яму што, чамадан? Забраць мяне ў самалёт і паляцець. Гэта несурʼёзная размова, — сказаў Зяленскі.

Ён прапанаваў Лукашэнку замест гэтага самому прывезці Пуціна ў Кіеў, запэўніўшы, што Украіна гарантуе ім бяспечны прыём.

— Няхай Лукашэнка возьме Пуціна і прыляціць у Кіеў. Мы гарантуем ім бяспечны прыём. Гэта ж перамовы, — сказаў прэзідэнт Украіны. — Мы знаходзімся ў стане вайны, мы не можам сустракацца ў Маскве, мы не можам сустракацца ў Кіеве. Мы ўсе гэта выдатна разумеем, — заявіў украінскі лідар.

На думку Зяленскага, падобныя прапановы сведчаць пра непавагу да загінулых украінцаў. Ён таксама задаўся пытаннем, навошта некаторым людзям засмечваць інфармацыйную прастору недарэчнымі і некарэктнымі ініцыятывамі, якія не набліжаюць заканчэння вайны.

— Ведаеце, калі людзі засмечваюць інфармацыйную прастору абсалютна недарэчнымі прапановамі, якія з'ўляюцца неканструктыўнымі і не набліжаюць заканчэння вайны — здзіўляешся, — дадаў Уладзімір Зяленскі.

НН/ав