Тэлеграм-канал «Экономика Беларуси» падлічыў, абапіраючыся на дадзеныя Белстату, што замежныя інвестыцыі ў Беларусь за 10 гадоў праселі на траціну. Так у 2025 годзе ў рэальны сектар эканомікі паступіла 7,56 мільярда долараў замежных інвестыцый, што на 33,4% менш, чым у 2015-м годзе, калі было $11,34 мільярда долараў. Пры гэтым па рэгіёнах склалася кантрасная сітуацыя.
Найбольш адчувальным скарачэнне інвестыцый было ў Гомельскай вобласці, дзе назіраецца сапраўдны абвал на 74%: з 853,4 мільёна долараў да 222,3 мільёна. Таксама скарачэнні заўважныя ў Мінску — мінус 47,5% (з $7,75 мільярда долараў да 4,07 мільярда. Доля сталіцы ў агульным аб'ёме ўпала з 68,3 працэнта да 53,9 працэнта. У Мінскай вобласці зафіксавана зніжэнне на 19,2%: з 1,61 мільярда долараў да 1,30.
Сапраўдны рост замежных інвестыцый меў месца ў Віцебскай вобласці, дзе зафіксаваны рэзкі рост на 137,4% да 1,35 мільярда долараў. Вобласць абышла Мінскую і выйшла на другое месца ў краіне па прыцягнутых інвестыцыях. Таксама рост інвестыцый меў месца ў Магілёўскай вобласці — плюс 31,9% (да 267,4 мільёна долараў) і Брэсцкай вобласці — рост на 7,7% (да 158,5 мільёна долараў).
Крыніца: Экономика Беларуси/юл