Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка паляцеў з візітам у краіны Глабальнага поўдня

27.11.2026 14:37
Прэс-служба палітыка анансавала «вялікі візіт» Аляксандра Лукашэнкі ў дзяржавы Персідскага заліва і Паўднёва-Усходняй Азіі.
Алякснадр Лукашэнка ў АманеScreeenshot z @pul_1

У рамках візіту Лукашэнка наведае Аман, Вʼетнам і Абʼяднаныя Арабскія Эміраты. Адзначаецца, што запланаваны перамовы з кіраўніцтвам гэтых краін, а таксама «удзел у міжнародных мерапрыемствах».

Асноўнымі тэмамі двухбаковых сустрэч стануць прамысловая кааперацыя, інвестыцыйнае супрацоўніцтва, стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцяў, развіццё гандлёва-лагістычнай інфраструктуры, гаворыцца ў паведамленні.

Сёння беларускі дыктатар прыбыў у Аман, з мэтай правесці рэвізію выканання дамоўленасцяў, дасягнутых у тым ліку па выніках сустрэч султанам Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам у 2025 годзе ў рамках дарожнай карты развіцця беларуска-аманскага супрацоўніцтва на 2026-2027 гады.

Тэрміны завяршэння замежнай паездкі Лукашэнкі не паведамляюцца, аднак, незалежныя СМІ прагназуюць, што яго адсутнасць у Беларусі можа зацягнуцца на два тыдні.

Крыніца: «Позірк»/«Пул Первого»/юл