У рамках візіту Лукашэнка наведае Аман, Вʼетнам і Абʼяднаныя Арабскія Эміраты. Адзначаецца, што запланаваны перамовы з кіраўніцтвам гэтых краін, а таксама «удзел у міжнародных мерапрыемствах».
Асноўнымі тэмамі двухбаковых сустрэч стануць прамысловая кааперацыя, інвестыцыйнае супрацоўніцтва, стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцяў, развіццё гандлёва-лагістычнай інфраструктуры, гаворыцца ў паведамленні.
Сёння беларускі дыктатар прыбыў у Аман, з мэтай парвесці рэвізію выканання дамоўленасцяў, дасягнутых у тым ліку па выніках сустрэч султанам Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам у 2025 годзе ў рамках дарожнай карты развіцця беларуска-аманскага супрацоўніцтва на 2026-2027 гады.
Тэрміны завяршэння замежнай паездкі Лукашэнкі не паведамляюцца, аднак, незалежныя СМІ прагназуюць, што яго адсутнасць у Беларусі можа зацягнуцца на два тыдні.
Крыніца: «Позірк»/«Пул Первого»/юл