Беларуская Служба

Беларускія золатавалютныя рэзервы павялічыліся на чвэрць

06.09.2019 10:21
Эксперты тлумачаць гэта тым, што насельніцтва здае больш валюты, чым купляе.
 .    .
Залатыя рэзервы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Pics-xl/Shutterstock.com

На канец году золатавалютныя рэзервы Беларусі павінны былі складаць 7,1 мільярдаў долараў. Такія былі прагнозы нацыянальнага банку. Насамрэч міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі павялічыліся да 8,9 мільярдаў долараў. За апошні месяц золатавалютныя рэзервы выраслі на 3%, а з пачатку году на 24,2%, паведаміў Нацбанк Беларусі.

За жнівень урад і Нацыянальны банк Беларусі сплацілі 550 мільёнаў долараў па вонкавых і ўнутраных запазычанасцях, але паклалі ў рэзерв на 263,1 млн больш.

Нацбанк тлумачыць рост золатавалютных рэзерваў тым, што ў паступілі грошы ад продажаў аблігацыяў у замежнай валюце, мыта на нафту і нафтапрадукты. Таксама за кошт пакупкі замежнай валюты на валютна-фондавай біржы ды росту цэнаў на золата.

Старшы фінансавы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб у каментары для Радыё «Свабода» патлумачыў прычыны росту тым, што прапанова валюты на рынку перавышае попыт з боку рынкавых субʼектаў. Утвараецца розніца, якую бязбольна Нацбанк можа купляць і класці ў рэзервы.

юл