Прадстаўнікі дзелавых колаў і дыпламатычных місій з 28 краін прымуць удзел у бізнес-форуме і выстаўцы-кірмашы «Еўрарэгіён «Нёман-2019» у Гродне 12-14 верасня, паведамляе агенцтва БелТА.
Рэспубліканская ўніверсальная выстаўка-кірмаш «Еўрарэгіён «Нёман-2019» пройдзе юбілейны дваццаты раз. На выстаўцы будзе прадстаўлена прадукцыя больш як 100 прадпрыемстваў з дэманстрацыяй і продажам новых тавараў. У лік экспанентаў увойдуць прадстаўнікі Кітая, В'етнама і Узбекістана.
У рамках работы выстаўкі-кірмашу запланавана правядзенне перагавораў, а таксама падпісанне 7 камерцыйных кантрактаў на суму каля 5 млн долараў.
Таксама ў гэтыя дні будзе працаваць выстаўка турыстычных паслуг. Тут прэзентуюць экалагічны, паляўнічы, культурны, лячэбна-аздараўленчы патэнцыял Гродзенскай вобласці, а таксама правінцыі Хайнань (Кітай) і Падляшскага ваяводства (Польшча). Акрамя таго, удзельнікам форуму прэзентуюць індустрыяльныя пляцоўкі СЭЗ «Гроднаінвест».
Арганізатарамі выступаюць Гродзенскі аблвыканкам, Гродзенскі гарвыканкам, а таксама Гродзенскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
вс