Такі спіс складае штогод Камітэт абароны журналістаў, паведамляе Радыё "Свабода".
"Улады ў Беларусі практычна цалкам кантралююць СМІ; некалькі незалежных журналістаў і блогераў пацярпелі ад пераследу і затрыманняў. Дзяржава сістэматычна аказвае ціск на ўплывовыя сродкі масавай інфармацыі і прыватных асоб, часта публічна, арыштоўваючы журналістаў, здзяйсняючы рэйды на рэдакцыі і ініцыюючы крымінальныя расследаванні тых, хто асвятляе падзеі", – напісаў Камітэт абароны журналістаў, абгрунтоўваючы месца Беларусі ў сваім спісе.
Спіс адкрываюць Эрытрэя, Паўночная Карэя і Туркменістан, у якіх СМІ знаходзяцца пад поўным кантролем дзяржавы і любая незалежная журналістыка вядзецца з выгнання. Беларусь у дадзеным спісе на 9 месцы, апераджаючы нават Кубу.
юл