Беларуская Служба

Беларусь умацоўвае супрацоўніцтва з Кітаем

22.10.2019 13:12
Мінск і Пэкін лічаць важным умацоўваць партнёрскія адносіны ў ваеннай сферы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/ALESSANDRO DELLA VALLE Dostawca: PAP/EPA

Пра гэта ішла размова на сустрэчы кіраўніка беларускага ваеннага ведамства Андрэя Раўкова з міністрам абароны КНР Вэй Фэнхэ, паведамляе Белта.

Сустрэча прайшла на палях 9-га Пекінскага форуму па пытаннях бяспекі «Сяншань» у Кітаі. Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, падкрэслілі важнасць умацавання і развіцця партнёрскіх адносін у ваеннай сферы, перш за ўсё ў такіх галінах, як сумесная баявая падрыхтоўка, ваенная адукацыя, узаемадзеянне па лініі ШАС.

Яшчэ адна рабочая сустрэча Андрэя Раўкова адбылася з кіраўніком ваеннага ведамства Сербіі Аляксандрам Вуліным. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

На форуме міністр абароны Беларусі выступіў з дакладам «Міжнародныя сістэмы кантролю над узбраеннямі і глабальная бяспека – беларускі погляд».

юл