Беларусь апынулася ў групе краін з памежным узроўнем дабрабыту. Паводле ацэнкі швейцарскіх экспертаў, на аднаго дарослага беларуса ў сярэднім прыпадае 5176 долараў фінансавых актываў, піша партал TUT.by
«Памежнымі» лічацца тыя краіны, дзе ўзровень дабрабыту на аднаго дарослага складае ад 5 да 25 тысяч долараў. Апроч Беларусі ў гэтую групу трапілі, напрыклад, Індыя, Бразілія, Інданезія, Іран, Філіпіны, Турцыя.
Летась Credit Suisse залічыў Беларусь да бедных краін з узроўнем дабрабыту менш за 5 тысяч долараў на чалавека.
Сёлета сярод нашых суседзяў меншыя ўзровень дабрабыту мае толькі Украіна – 2933 долары на чалавека. У Летуве ён складае 6425 долараў, у Расіі – 10 596 долараў, у Польшчы – 18 574 долараў, у Латвіі – 24 656 долараў.
Самы высокі ўзровень дабрабыту мае Швейцарыя – 389 958 долараў на чалавека, Ганконг – 388 169 долараў і ЗША – 364 773 долараў.
юл