Беларуская Служба

У Оршы адкрылі помнік польскім ахвярам сталінскага тэрору

27.10.2019 14:12
Гаворка ідзе, між іншым, пра ахвяр гэтак званай „Польскай аперацыі”, якую функцыянеры НКУС праводзілі ў 1937-1938 гады.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: stux /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Оршы, на ўсходзе Беларусі, 27 лістапада быў адкрыты помнік памяці палякаў, якія загінулі ў выніку савецкага тэрору. Гаворка ідзе пра 1937-1938 гады, калі функцыянеры савецкага НКУС масава забівалі праціўнікаў улады і праводзілі гэтак званую „Польскую аперацыю”.

Актывіст Звязу палякаў Беларусі і нашчадак рэпрэсаваных Ігар Станкевіч паведаміў, што існуе спіс прозвішчаў звыш 1 700 чалавек, якія былі забітыя ў Оршы. З іх больш за паўтысячы - палякі.

Станкевіч падкрэсліў, што ў Оршы ёсць помнік, прысвечаны рэпрэсаваным, але на ім няма надпісаў на польскай мове. Адтуль і ідэя ўшанаваць памяць забітых палякаў.

- У гэтым месцы ўжо знаходзіцца помнік. На ім надпіс: „Палякам Беларусі - пераследаваным і расстраляным у Оршы”, але мы хочам ушанаваць памяць тых палякаў, якія цалкам не згадваюцца ў гісторыі.

Да афіцыйнага адкрыцця помніка ў аршанскім касцёле адбылося набажэнства.

аз