Часцей за ўсё сустракаецца дыябет 2-га тыпу, ён займае 94% сярод пацыентаў з гэтай хваробай. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя са спасылкай на галоўнага пазаштатнага эндакрынолага ведамства Віктара Валуевіча, паведамляе tut.by.
У Беларусі на 1 студзеня 2019 года на дыспансерным уліку знаходзілася больш 335 тысяч пацыентаў з цукровым дыябетам, у тым ліку з цукровым дыябетам 1-га тыпу – 17 840 чалавек, у тым ліку 2282 дзяцей, цукровы дыябет 2-га тыпу – 314 976 чалавек.
За апошнія 20 гадоў колькасць пацыентаў з цукровым дыябетам вырасла ў тры разы. Беларусаў з цукровым дыябетам забяспечваюць інсулінам і таблеціраванымі глюкоза паніжальнымі лекамі за кошт дзяржбюджэту. У Беларусі генна-інжынерны інсулін айчыннай вытворчасці пакрывае патрэбу пацыентаў на 88,6%.
Сярэдняя працягласць жыцця ў пацыентаў з цукровым дыябетам 2-га тыпу – 73,9 года. Смяротнасць пацыентаў з цукровым дыябетам за апошнія 15 гадоў знізілася ў 1,3 разы: з 4,7 да 3,5 на 100 пацыентаў.
У свеце – больш 425 млн пацыентаў з цукровым дыябетам, у большасці – дыябет 2-га тыпу. Сёння кожны другі чалавек, які жыве з цукровым дыябетам 2-га тыпу, не ведае, што ў яго ёсць гэта захворванне.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень цукровага дыябету.
ав