Беларуская Служба

МВФ пагоршыў прагноз па Беларусі

15.11.2019 15:38
У аналітычным дакладзе, апублікаваным у кастрычніку, звяртае на сябе ўвагу прыкметнае пагаршэнне эканамічных перспектыў Беларусі па версіі МВФ.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міжнародны валютны фонд у кастрычніку апублікаваў аналітычны даклад «World Economic Outlook. October 2019. Global Manufacturing Downturn, Rising Trade Barriers » («Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі. Кастрычнік 2019 г. Глабальная вытворчасць падае, гандлёвыя бар'еры растуць»), паведамляе Беларускі партызан.

Акрамя таго, фонд абнавіў статыстычную базу дадзеных World Economic Outlook Database, у якой утрымліваецца прагноз шэрагу эканамічных паказчыкаў да 2024 г. уключна.

У дадзеным выпадку звяртае на сябе ўвагу прыкметнае пагаршэнне эканамічных перспектыў Беларусі па версіі МВФ. Так, фонд пагоршыў прагноз рэальнага ВУП Беларусі ў супастаўных цэнах у 2020 г. адразу на 1,9 адсоткавага пункта – з 2,2% у красавіцкім аглядзе да ўсяго толькі 0,3% у кастрычніцкім аглядзе.

У той жа час, прагноз рэальнага ВУП Еўрапейскага саюза ў 2020 г. пагоршаны ўсяго толькі на 0,1 адсоткавага пункта, а прагноз рэальнага ВУП Расіі палепшаны на 0,2 адсоткавага пункта.

З улікам такіх зменаў прагнозаў рэальнага ВУП Беларусі, Расіі і Еўрапейскага саюза можна выказаць здагадку, што такое істотнае пагаршэнне прагнозу рэальнага ВУП Беларусі ў 2020-2024 гг. абумоўлена, у першую чаргу, пераацэнкай верагоднасці дасягнення дамоўленасці аб кампенсацыі беларускаму боку страт у выніку падатковага манеўру Расіі.

Адпаведна, у абноўленым прагнозе фонду ўжо ў пэўнай меры ўлічваецца істотны негатыўны ўплыў падатковага манеўру Расіі на эканоміку Беларусі.

ав