Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры распавяла галоўны пазаштатны дзіцячы псіхіятр Міністэрства аховы здароўя Беларусі, намеснік галоўнага лекара Гарадскога дзіцячага клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Вольга Літвінава, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
- Сітуацыя з падлеткавымі суіцыдамі ў краіне мае хвалепадобны характар, – падкрэсліла Літвінава. – У 2015 годзе было 18 выпадкаў самагубстваў непаўналетніх, у 2016-м – 29, у 2017 годзе – 18, у 2018 годзе – 28. Кожная смерць дзіцяці – гэта велізарная трагедыя. За кожнае жыццё мы змагаемся і робім усё, каб знізіць колькасць тых, хто здзяйсняе суіцыдальныя спробы.
Часцей, паводле слоў спецыяліста, здзяйсняюць самагубства юнакі. Яны выбіраюць больш радыкальныя спосабы расправы: павешанне і падзенне з вышыні. Дзяўчыны, як правіла, вырашаюць атруціцца або нанесці сабе парэзы. Таму іх, на шчасце, часцей атрымоўваецца выратаваць.
- Галоўныя прычыны, якія штурхаюць непаўналетніх на такія крокі, як правіла, хаваюцца ў сям'і, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, адчуванні адзіноты, неразумення, непрызнання, – адзначыла Літвінава. – Асноўная прафілактыка суіцыдальных паводзін, якой мы займаемся, заключаецца ў фарміраванні здароўезберагальных паводзін, навучанні таго, як выходзіць з крызісных сітуацый, як спраўляцца са стрэсамі. Безумоўна, для папярэджання трагедый выключна важны міжведамасны падыход.
ав