Гэта звязана з тым, што Аляксандр Лукашэнка лічыць недастатковымі спартыўныя дасягненні беларускіх атлетаў на сусветных першынствах. Пра гэта ён заявіў сёння на Алімпійскім сходзе НАК Беларусі, паведамляе Белта.
Паводле словаў Лукашэнкі, кантроль патрэбны, каб падвесці кожнага спартсмена да максімальнага выніку. Мэтанакіравана рыхтаваць да жорсткай барацьбы. Забяспечыць усім неабходным на заключным этапе падрыхтоўкі.
Дзеля гэтага беларускі кіраўнік загадаў узяць кожнага алімпійца на індывідуальны кантроль: медычны, псіхалагічны і так далей.
На дадзены момант гэта тычацца 63 беларускіх спартоўцаў, якія заваявалі права выступіць на Алімпіядзе ў Токіа. Беларускія ўлады хацелі б, каб гэтая лічба перавысіла 100.
Рэалізацыя дадзенай задачы ўскладзена на спартыўную вертыкаль Беларусі. Гэта ўрад, Міністэрства спорту, Нацыянальны алімпійскі камітэт ды Адміністрацыя прэзідэнта.
Лукашэнка загадаў, каб узнагароды для спартоўцаў: грошы, кватэры, медалі ды ордэны, даваліся толькі за вынік!
юл