Беларуская Служба

У Беларусі запрацавала плацежная сістэма Apple Pay

19.11.2019 16:15
Беларускія банкі паведамілі пра запуск плацежнай сістэмы Apple Pay.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by William Iven from Pixabay/СС0

Радыё «Свабода» паведамляе, што па стане на 19 лістапада Apple Pay працуе. Да сістэмы ўдалося прывязаць картку «БПС-Сбербанк».

Яшчэ ў верасні некаторыя кліенты «Альфа-банку» атрымалі SMS-паведамленні пра запуск сістэмы, але прывязаць карткі не змаглі (у тых, каму ўдалося актываваць сэрвіс, ён пасля перастаў працаваць). Банк тады не пацвердзіў запуску.

«БПС-Сбербанк» афіцыйна абвясціў пра запуск сэрвісу Apple Pay, правёў «першую афіцыйную трансакцыю».

Apple Pay – сістэма бескантактных плацяжоў праз тэхналогію NFC, у якой замест пластыкавай банкаўскай карткі выкарыстоўваецца смартфон або разумны гадзіннік.

юл