Беларуская Служба

Новы смяротны выпадак у сілавых органах у Беларусі

20.11.2019 10:23
Ноччу быў знойдзены труп вайскоўца тэрміновай службы з прыкметамі суіцыду.
.
.GDJ/pixabay.com/CC0

Як паведамляецца, у Мазырскім пагранатрадзе сёння ноччу быў знойдзены труп вайскоўца тэрміновай службы (1999 года нараджэння) з прыкметамі суіцыду, пішуць naviny.by.

Як паведамляе Дзяржпагранкамітэт, ён быў прызваны на службу год таму. Службу праходзіў у Мазырскім пагранатрадзе. Характарызаваўся станоўча. Меў пахвалы ад камандавання часткі, у тым ліку падзяку за «разумную ініцыятыву і стараннасць, праяўленыя пры нясенні службы, рашучыя дзеянні па выяўленні і затрыманні парушальніка мяжы, а таксама высокія паказчыкі па службе».
Малады чалавек не раз казаў калегам, што плануе застацца на кантракт. Зусім нядаўна ён «прыбыў з асноўнага водпуску, які праводзіў дома».

У цяперашні час Следчым камітэтам праводзіцца праверка, па выніках якой будзе прынята працэсуальнае рашэнне.

ав