Беларуская Служба

Нацбанк чакае, што ўсе банкі Беларусі падключацца да сістэмы імгненных плацяжоў

21.11.2019 18:37
Сістэма імгненных плацяжоў знаходзіцца ў эксплуатацыі з 1 ліпеня 2019 года, і ўдзел у ёй пакуль прымаюць 11 з 24 дзейсных у Беларусі банкаў. 
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne. shuterstock, By SFIO CRACHO

Нацбанк Беларусі разлічвае на падключэнне ў хуткім часе да сістэмы імгненных плацяжоў усяго банкаўскага сектара Беларусі, паведаміла начальнік упраўлення электронных плацежных інструментаў галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацбанка Вольга Антановіч.

Вольга Антановіч адзначыла, што Нацбанк сумесна з банкаўскай супольнасцю стварыў сістэму імгненных плацяжоў, якая дазваляе ажыццяўляць плацяжы кругласутачна без выходных і святочных дзён у рэжыме, максімальна набліжаным да рэальнага часу, паведамляе БелаПАН.

Сістэма імгненных плацяжоў знаходзіцца ў эксплуатацыі з 1 ліпеня 2019 года, і ўдзел у ёй пакуль прымаюць 11 з 24 дзейсных у Беларусі банкаў. «Але мы мяркуем, што ў бліжэйшы час да гэтай сістэмы далучыцца ўсе банкаўская супольнасць», – адзначыла прадстаўнік рэгулятара.

Акрамя таго, паводле словаў Антановіч, Нацбанк бачыць вялікі патэнцыял у інтэграцыі сістэмы імгненных плацяжоў з аналагічнымі сістэмамі, укаранёнымі дзяржавамі – членамі ЕАЭС, ЕС і Украіны.

вс