Беларуская Служба

У Мінску з'явіцца шэрынг самакат, ровараў і скутэраў ад завода «Оптрон»

22.11.2019 12:11
У Мінску ўвядуць сістэму шэрынг самакатаў, ровараў і скутэраў беларускай вытворчасці. 
.
.KristofTopolewski/pixabay.com/CC0

У Мінску ўвядуць сістэму шэрынг самакатаў, ровараў і скутэраў беларускай вытворчасці. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ, піша tut.by.

Пілотны праект рэалізуюць у батанічным садзе наступнай вясной. Для пракату будуць даступныя самакаты, ровары і скутэры вытворчасці завода «Оптрон» Нацыянальнай акадэміі навук.

Начальнік камерцыйнага аддзела завода «Оптрон» Андрэй Падабед распавёў: калі сістэму адпрацуюць, беларускі шэрынг будуць прасоўваць у розных гарадах.

- Пасля з магчымасцю выхаду ўжо на рынак франшызы для прадастаўлення дадзенага прадукту больш шырокаму колу прадпрымальнікаў і бізнесу.

Пра такія планы стала вядома на выставе распрацовак беларускіх вучоных у галіне штучнага інтэлекту і лічбавых тэхналогій у Абʼяднаным інстытуце праблем інфарматыкі.

ав