Беларуская Служба

У Брэсце затрыманы журналіст Уладзімір Чудзянцоў: яго знялі з цягніка на Варшаву

22.11.2019 13:01
Чудзянцова затрымалі 21 лістапада на пункце пропуску Брэст — Цярэспаль.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

21 лістапада ў Брэсце Уладзіміра Чудзянцова знялі з цягніка ў Варшаву. Журналіста затрымалі на пункце пропуску Брэст-Цярэспаль. Падрабязнасці гісторыі распавёў „Нашай Ніве” журналіст Раман Пратасевіч.

„Чудзянцоў казаў мне, што знайшоў нейкую афіцыйную працу ў Варшаве. Атрымаў візу, і 21 лістапада сеў на цягнік да Варшавы, які ідзе праз Брэст. Там кароткая перасадка, падчас якой Чудзянцоў напісаў мне, што выйдзе на сувязь ужо калі пераедзе мяжу з Польшчай. Але на сувязь ён так і не выйшаў. У Варшаве яго сустракаў знаёмы — у цягніку Чудзенцова не было”, — распавёў Пратасевіч.

Брэсцкая міліцыя пакуль што не пацвердзіла, што журналіст затрыманы.

Па інфармацыі Пратасевіча, Чудзянцоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага раёна Брэста.

Уладзімір Чудзянцоў займаецца журналістыкай з 1990-х. Тады ён займаўся пралукашэнкаўскай прапагандай. З цягам часу, змяніўшы прозвішча, уладкаваўся на Tut.by. Пасля звальнення заснаваў клікбэйтны сайт by24.org, заняў радыкальную антырасійскую пазіцыю. Апошнім часам хадзілі чуткі, што менавіта Чудзянцоў дапамагаў весці тэлеграм-канал „Нехта” Сцяпану Пуціле.

аз