У рамках праграмы правядзення 20-га пасяджэння камісіі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах, адбыўся тэхнічных тур на Беларускую АЭС.
Члены камісіі СНД у трэці раз наведалі будаўнічую пляцоўку Беларускай атамнай электрастанцыі. Першы візіт адбыўся ў 2012 годзе. Другі – у 2014 годзе, паведамляе «Тэлеграф».
Удзельнікі тура, на чале са старшынём камісіі, намеснікам міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаілам Міхадзюком, наведалі інфармацыйны цэнтр АЭС, здзейснілі аглядную экскурсію па горадзе Астраўцу, азнаёміліся з ходам будаўніцтва БелАЭС.
На будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС члены камісіі наведалі вучэбна-трэніровачны цэнтр АЭС, цэнтральны пульт кіравання атамнай электрастанцыі, рэзервовую дызельную электрастанцыю і іншыя аб'екты. Генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Міхаіл Філімонаў падчас тэхнічнага тура распавёў сябрам камісіі аб ходзе будаўніцтва атамнай электрастанцыі і адказаў на пытанні.
Завяршыўся візіт удзельнікаў камісіі наведваннем касцёла Святой Тройцы ў аграгарадку Гервяты.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар