Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Швецыі ў Мінску: Мы падтрымліваем справаздачу АБСЕ аб выбарах

25.11.2019 16:13
У сваю чаргу кіраўнік МЗС Фінляндыі Пека Хаавіста лічыць, што апазіцыя ў парламенце павінна быць.
Сцягі членскіх краін АБСЕgeralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Швецыі падтрымліваюць справаздачу АБСЕ аб тым, што парламенцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам. Пра гэта падчас сумеснага рабочага візіту з міністрам замежных спраў Фінляндыі ў Мінск заявіла кіраўнік МЗС Швецыі Ан Ліндэ, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на Tut.by.

Ан Ліндэ падкрэсліла, што ў сувязі са справаздачай АБСЕ яе візіт у Мінск асабліва важны.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Фінляндыі Пека Хаавіста падкрэсліў, што АБСЕ дае рэкамендацыі ўсім краінам, і ўсе краіны іх выконваюць, у тым ліку рэкамендацыі, што тычацца змены выбарчага заканадаўства. Міністр таксама лічыць, што апазіцыя ў парламенце павінна быць.

вс