У пунктах пропуску на беларускай мяжы не перастаюць выяўляць пашпарты, якія сталі несапраўднымі ў сувязі са зменай прозвішча пасля заключэння альбо скасавання шлюбу, старым станам, адсутнасцю некаторых старонак, размытымі пячаткамі, гаворыцца на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта. Пра гэта паведамляе партал газеты «Звязда».
Па гэтай прычыне толькі за апошнія выхадныя дзевяцярым грамадзянам Беларусі адмоўлена ў выездзе за мяжу – сем з іх жанчыны ва ўзросце ў сярэднім да 30 гадоў.
Усяго ж за выхадныя дні пагранічнікі выявілі 25 чалавек, якія спрабавалі перасекчы мяжу па несапраўдных дакументах. 16 з іх аказаліся замежнымі грамадзянамі з ID-картамі і ўнутранымі пашпартамі. Усе яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Дзяржпамежкамітэт нагадвае грамадзянам, што пры планаванні паездкі праз мяжу варта пераканацца ў сапраўднасці пашпарта.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар