Беларуская Служба

Беларусь плануе распаўсюдзіць бязвізавы рэжым на абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску

27.11.2019 10:01
Таксама ўрад разлічвае на больш хуткае падпісанне пагаднення з Расіяй аб узаемным прызнанні візаў, што будзе спрыяць развіццю бізнес-кантактаў.
.    .
Чамаданы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь плануе спрасціць уезд для замежнікаў праз абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску, паведаміў на пленарным пасяджэнні беларуска-швейцарскага дзелавога савета міністр эканомікі Дзмітрый Круты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

„Плануем далей пашыраць бязвізавыя зоны, спрасціць уезд для замежных грамадзян праз абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску”, - адзначыў Дзмітрый Круты.

Таксама ўрад разлічвае на больш хуткае падпісанне пагаднення з Расіяй аб узаемным прызнанні візаў, што будзе спрыяць развіццю бізнес-кантактаў.

„Бязвізавы рэжым - вельмі важнае рашэнне, якое прынята. Ён у цяперашні час дзейнічае ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, а таксама часткова ў Брэсцкім і Гродзенскім рэгіёнах і даў сур'ёзны эфект на кароткім прамежку часу”, - падкрэсліў міністр.

Як паведамлялася, указ №300 аб'ядноўвае дзве бязвізавыя зоны Брэсцкай і Гродзенскай абласцей у адну. У яе ўключаюцца яшчэ пяць раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі. Пры гэтым тэрмін бязвізавага знаходжання ў турыстычных мэтах павялічваецца да 15 сутак для грамадзян 73 дзяржаў.

Праз Нацыянальны аэрапорт Мінск без візы можна ўехаць на тэрмін да 30 дзён.

аз