Беларуская Служба

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі сустрэнуцца 6 снежня

02.12.2019 11:57
 Беларусь і Расія ў канцы 2018 года вырашылі стварыць працоўную групу па ўрэгуляванні праблемных пытанняў і развіццю інтэграцыі.
.
.GDJ/pixabay.com/CC0

Сустрэча прэмʼер-міністраў Беларусі і Расіі Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева адбудзецца 6 снежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада ў нядзелю, паведамляе Інтэрфакс.

У Саўміне растлумачылі, што дадзеная дамоўленасць была дасягнута ў ходзе тэлефоннай размовы кіраўнікоў урадаў дзвюх краін, які адбыўся па ініцыятыве расійскага боку 1 снежня.

«Дзмітрый Мядзведзеў павіншаваў Сяргея Румаса з юбілеем. Прэмʼер-міністр Расіі пажадаў свайму беларускаму калегу моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых стваральных поспехаў», – паведамілі ў прэс-службе. У рамках тэлефоннай размовы, адзначылі там, таксама быў абмеркаваны ход работы па ўзгадненні дарожных карт па інтэграцыі.

Як паведамлялася, Беларусь і Расія ў канцы 2018 года вырашылі стварыць працоўную групу па ўрэгуляванні праблемных пытанняў і развіццю інтэграцыі. З расійскага боку групу ўзначаліў кіраўнік Мінэканамразвіцця Максім Арэшкін, з беларускага – міністр эканомікі Дзмітрый Круты.
У цяперашні час Масква і Мінск вядуць узгадненне «дарожных карт» па інтэграцыі ў рамках абноўленай праграмы дзеянняў па стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Румас 19 лістапада пасля сустрэчы з Мядзведзевым заявіў, што бакі ўзгаднілі 21 з 31 пунктаў «дарожнай карты». Пры гэтым развязкі па адчувальных для Беларусі пунктах – па рынку газу і нафты – плануецца прадставіць прэзідэнтам.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дарожныя карты па інтэграцыі з Расеяй не будуць падпісаныя без вырашэння пытанняў па вуглевадародах і адкрыцця рынкаў.

ав