Тэкст заявы з'явіўся ў тэлеграм-канале @belarustelegram, а пасля кожны з падпісантаў апублікаваў заяву ў сваім канале. Пад зваротам падпісаліся больш за 60 блогераў. Іх супольная аўдыторыя – сотні тысяч чалавек, піша «Наша ніва».
У заяве зазначаецца:
– незалежнасць Беларусі не прадмет гандлю;
– Падпісанне любых дакументаў, якія ідуць на шкоду суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, непрымальна;
– Паглыбленне інтэграцыі з Расіяй шкодзіць нацыянальным інтарэсам нашай краіны.
Нагадаем, што 7 снежня ў Сочы мае прайсці сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. За дзень да гэтага сустрэнуцца прэмʼеры Беларусі і Расіі Румас і Мядзведзеў. І там, і там будуць абмяркоўвацца розныя пытанні з падпісаннем «дарожных картаў» па пытаннях інтэграцыі дзвюх дзяржаваў. Аднак на чым канкрэтна настойвае Расія, дагэтуль невядома. Перамовы адбываюцца ў абстаноўцы сакрэтнасці, змест дакументаў не агучваўся.
эж