Беларуская Служба

Дзяржава збіраецца прадаць сваю частку акцый «Прыёрбанка»

04.12.2019 12:08
«Прыёрбанк» – самы буйны камерцыйны банк з заходнееўрапейскім капіталам, уваходзіць у сямёрку сістэмна значных банкаў Беларусі.
.
.https://www.priorbank.by/

Дзяржаўны камітэт па маёмасці ў наступным годзе плануе правесці аўкцыён па продажы акцый «Прыёрбанка», якія належаць дзяржаве, паведаміў 4 снежня журналістам у парламенце старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў, паведамляе Радыё Рацыя.

«Аўкцыён па «Прыёрбанку» адбудзецца ўжо ў наступным годзе. Мінімум месяц патрэбны на апавяшчэнне патэнцыйных пакупнікоў. Нават будзе крыху большы тэрмін вызначаны, каб банкі, якія выказваюць цікавасць, маглі правесці свае ўнутраныя працэдуры», – сказаў Гаеў.

Раней паведамлялася, што дзяржпакет акцый «Прыёрбанка» хацеў купіць Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця. У офісе ЕБРР БелаПАН паведамілі, што здзелка можа адбыцца ў першым квартале 2019 года.

Меркавалася, што гаворка будзе ісці аб партфельнай інвестыцыі, і ў будучыні ЕБРР можа прадаць мінарытарны пакет асноўнаму акцыянеру банку – аўстрыйскай групе Raiffeisen.

«Прыёрбанк» – самы буйны камерцыйны банк з заходнееўрапейскім капіталам, уваходзіць у сямёрку сістэмна значных банкаў Беларусі. На гэты момант доля Raiffeisen у статутным фондзе «Прыёрбанка» складае 87,7%, астатнія акцыі банка належаць фізічным асобам і дзяржаве.

эж