Наталля Качанава абрана кіраўніком Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Галасаванне прайшло 6 снежня. За яе кандыдатуру прагаласавалі 59 чалавек, супраць – 1, паведамляе «Еўрарадыё»
са спасылкай на sb.by (падчас абрання спікерам Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі супраць таксама быў адзін чалавек). Качанава паабяцала, што будзе прытрымлівацца такіх прынцыпаў, як «суверэннасць і незалежнасць, людзі як самае галоўнае і справядлівыя адносіны да іх».
Пра адстаўку 59-гадовай Наталлі Качанавай з пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта пасля трох гадоў працы стала вядома ў чацвер. Яе змяніў генерал-маёр КДБ Ігар Сергеенка.
Аляксандр Лукашэнка аб'явіў, што па прэзідэнцкай квоце адправіў Качанаву ў Савет Рэспублікі. І, як высвятляецца, на кіраўнічую пасаду, якую дагэтуль займаў Міхаіл Мясніковіч. 69-гадовага Мясніковіча чакае іншая праца – у Еўразійскай эканамічнай камісіі.
вс