У суботу, 7 снежня, два беларускія тэатры абмяняюцца творчымі гастролямі. У гэты дзень Мінскі абласны драматычны тэатр з Маладзечна прыедзе на аднадзённыя гастролі ў Слонім, а калектыў Слонімскага драматычнага тэатра на адзін дзень завітае ў Маладзечна, паведамляе Радыё «Рацыя».
Калектыў з Маладзечна пакажа ў Слоніме для юных гледачоў спектакль «Кот у ботах», а для дарослых – камедыю «Каханне. Сабака@/Кропка. ru».
Слонімскія артысты парадуюць маладзечанскіх гледачоў дзіцячай казкай «Чырвоная шапачка» і дарослай пастаноўкай «Тустэп на фоне чамаданаў». Дарэчы, падобныя гастролі двух тэатраў сталі ўжо добрай традыцыяй у імя прапаганды тэатральнага мастацтва і знаёмства са сваёй сцэнічнай творчасцю.
вс