Беларуская Служба

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся яшчэ раз сустрэцца 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу

08.12.2019 10:01
Перамовы паміж Лукашэнкам і Пуціным па пытаннях паглыблення інтэграцыі не закончыліся. 
Пуцін і Лукашэнка PAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Сустрэча запланавана на 20 снежня, пішуць naviny.by.

Пра гэта 7 снежня ў Сочы пасля завяршэння перамоў паміж кіраўнікамі дзвюх краін паведаміў журналістам міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін.

Перамовы паміж Лукашэнкам і Пуціным па пытаннях паглыблення інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы праходзілі ў рэзідэнцыі «Бачароў Ручай» і працягваліся больш за пяць гадзін. Па іх выніках прэзідэнты не зрабілі заяў. Пуцін праводзіў Лукашэнка да ганка, і прэзідэнт Беларусі зʼехаў, паведамляе РБК.

Па словах Максіма Арэшкіна, у ходзе перамоў бакам удалося дасягнуць прагрэсу па некаторых пытаннях.

«Сёння быў такі напружаны дзень, на самай справе вельмі плённа папрацавалі па цэлым шэрагу кірункаў: па сельскай гаспадарцы, па сувязі, па мытні, па ўрэгуляванні нафтавага рынку. Дасягнулі вельмі сурʼёзнага прагрэсу нават па пытанні нафты і газу. Пазіцыі бакоў былі вельмі сурʼёзна збліжаныя», – цытуе расійскага міністра РБК.

ав