Беларуская Служба

Беларускіх міратворцаў могуць адправіць у Ліван

09.12.2019 11:01
Паводле Белаконева, Беларусь таксама гатовая да сумесных вучэнняў з NATO, абмяркоўваюцца магчымыя фарматы.
.
.Shutterstock.com / Maksim Safaniuk

Беларусь разглядае магчымасць скіраваць свой вайсковы міратворчы кантынгент у Ліван, паведамляе тэлеканал "Белсат".  Пытанне накіравання беларускіх міратворцаў абмяркоўвалася падчас візіту на мінулым тыдні ў Беларусь начальніка Генеральнага штаба Італіі Энца Вэч’ярэлі, паведаміў начальнік беларускага Генштабу, дэпутат Алег Белаконеў.

На сёння ў Ліване ўжо ёсць беларусы ў структурах забеспячэння і ў медычным персанале. Нясуць там службу і два аператыўныя афіцэры з Беларусі.

«Мы абмяркоўвалі са спадаром Вэч’ярэлі тэхнічныя пытанні, якія трэба ўнесці ў дакументы, каб і наш вайсковы кантынгент змог паехаць у складзе італьянскіх сіл у Ліване і выконваць сумесныя задачы з сербамі, італьянцамі і палякамі», – расказаў Белаконеў.

Менавіта Італія з’яўляецца кіраўніком кантынгенту ААН у Ліване.

Паводле Белаконева, Беларусь таксама гатовая да сумесных вучэнняў з NATO, абмяркоўваюцца магчымыя фарматы. Але пры гэтым у NATO павінны разумець, што стратэгічным хаўруснікам Мінску з’яўляецца Расія, дадаў ён.

эж