Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў сышоў у адстаўку, паведамляецца на сайце «Нашай Нівы».
Такое рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі N439.
Прычына — абранне Белаконева ў Палату прадстаўнікоў. А дэпутаты не могуць займаць іншыя дзяржаўныя пасады.
Паводле інфармацыі «НН», Белаконева адправілі ў адстаўку на некалькі дзён пазней, чым планавалася, каб ён паспеў правесці сустрэчу з начальнікам Генштаба Італіі.
яс